Сяргей Брандт
RSS FeedКАЛI ЦВIЦЕ ВЕРАС
Верас духмяны чароўным цвiце,
Водарам цягне з хаты дзяўчынку.
Быццам бурштыны сляды на расе,
Куды завядзе яе стужка-сцяжынка?
У мох асцярожна ступае нага,
Хвоi сяброўку з бакоў абступаюць.
Мелодыя льецца срабром ад стаўка
I ценi-гарэзы ў лес адступаюць.
Дзяўчынка танцуе, а з ёй карагод
Закруцяць да ранiцы жвавыя зоркi.
«Шаноўная» - шэпча здзiўлёна чарот,
Паклоняцца ёй травянiстыя зёлкi.
Нiхто не заўважыць - туман абгарне,
Схавае надоўга лес ды дзяўчынку.
I знiклi раптоўна сляды на расе,
Як знiкла вузкая лясная сцяжынка.
Сяргей Брандт, 20.06.2013
КУПАЛЬСКАЯ НОЧКА
Закрычыць уначы птушка
I крылом акно кране.
Рэчка серабрыстай стужкай
Лагодна вёску абгарне.
Толькi месяц над лясочкам
Худой долькай зiхацiць.
За вянком тваiм дзявочым
Нечысць блукае, не спiць.
Нешта ў шыбы зазiрае,
Скрыпiць дахам на гары.
Паданнi моўчкi ажываюць
Амаль да ранішняй зары.
Пяюць ля рэчкi вадзянiцы,
Шукаюць кветку юнакi.
Чароўны сон роднай зямлiцы,
Дзяцiнства чыстага дзянькi.
Сяргей Брандт, 20.06.2013
ЛЕТНЯЯ НАВАЛЬНIЦА
Спачатку пацягне свежым паветрам,
Затым захвалюецца жытняе поле.
Схаваюць галоўкi спалохана кветкi,
Замруць на хвiлiну галасы наваколля.
Пярун зазлуецца, пацягне маланкай,
Зямельку акропiць нябеснай вадою.
I дождж запяе для ляска калыханку,
Пад цяжкiмi хмарамi, там над ракою.
I доўга яшчэ не будзе прывольна
Вясковаму шляху, хлявам ды бярозам.
А потым над лесам узыйдзе павольна
Вясёлка святочная – знак добрых нябёсаў.
Сяргей Брандт, 14.06.2013
Апошнiя водгукi
5 лет 25 недель назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 28 недель назад
7 лет 30 недель назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 29 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 4 недели назад