Алесь Мацулевіч
RSS FeedКупалле
Купалле
Запрашаюць на Купалле
хлопцы ды дзяўчаты,
просяць, каб ішлі – не спалі:
гульні ўжо зачаты.
Каб праз вогнішча сігалі,
вогнішча распаляць.
Кацю, Соню, Чэсю, Галю
ад яго распарыць.
Надзяюць вянкі каханым,
на ваду пускаюць.
Шчасця кветку Янкі, Ганны
навакол шукаюць.
У азарце, у запале,
святкавання сведка,
я таксама на Купаллі
пашукаю кветку!
Прагулка на выратавальным катэры
Прагулка на выратавальным катары
Адчаліўшы ва ўсёй красе,
пакінуў ззаду пляж стракаты,
па гладзі возера нясе
мяне выратавальны катар.
А возера – глядзіць яно
на п’яных позіркам халодным.
І бачу ласты я ля ног,
і кіслародныя балоны,
і рацыю каля руля –
у поўнай баявой мой катар
па гладзі возера гуляў,
гуляка і ваяка ў латах.
У возеры няма акул.
Тут вораг для нырцоў – кілішак.
Спакойна на вадзе пакуль –
і рацыя маўчыць, не кліча.
“Спакойна – значыць, пагуляць
магу!” – раве маторам судна.
Гляджу – і з судна бачу я
выратавальніцкія будні.
Ух, пагуляў! Цяпер шыбуй
назад – туды, дзе пляж стракаты.
Прагулачным часцей ты будзь,
а не выратавальным, катар!
Апошнiя водгукi
5 лет 16 недель назад
6 лет 47 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 46 недель назад
9 лет 20 недель назад
9 лет 20 недель назад
9 лет 21 неделя назад
9 лет 36 недель назад
9 лет 48 недель назад