Паўлюк Трус
RSS FeedЖніво
Люблю жніво!..
Прастор шырокі,
Дзе ў межах
Шэпчуць каласы,
Дзе спевы коцяцца далёка
На ўзмор'і гордае красы!..
Дзе спевы коцяцца і тонуць,
Няйначай хвалі ў цішыні,
Пад гул калёс,
Пад гул і тоны
Калышуць сон далечыні.
Люблю прастор,
Дзе ў цвеце зоры
На кроплях буйнае расы
Снуюць чароўныя узоры
I вышываюць паясы.
А там ў зацішку на майдане,
Дзе вербы ў квецені маўчаць,
Дадолу хіляцца ў тумане
Нямыя постаці дзяўчат.
Дадолу гнуцца...
I пад гаем,
У красе вячэрняй цішыні
Акорды песень заміраюць
I струны сэрца закранаюць
На дне душэўнай глыбіні.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Люблю жніво!
Прастор шырокі,
Дзе ў межах
Звоняць каласы,
Дзе спевы коцяцца далёка
На ўзмор'і гордае красы!..
Яна (урывак)
Вось і лета. Ліпнёвая раніца,
Ціхі ветрык цалуецца з жытам.
Падаіўшы каровы, заспаная,
Яна звоніць сярпом ля мяжы;
Каля постаці козлы з калыскаю,
Белакудрая спонка гайдаецца,
Ясна зорамі-вочкамі бліскае,
А яна за сярпом завіхаецца.
За жнівом — з сенакосам расправа, —
Разлягліся мурогу пракосы.
Сенакос не паспее управіць, —
У полі сыпецца спелы авёс.
Дзе ні глянь, да змяркання ад ранку,
I не чуючы жаднага болю,
Прыкладае да працы сялянка,
Прыкладае крывавы мазоль.
Апошнiя водгукi
5 лет 25 недель назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 28 недель назад
7 лет 30 недель назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 28 недель назад
9 лет 29 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 4 недели назад