Янка Купала
RSS FeedЖніво
Наспелая постаць шчаслівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы, Ссівелы ўжо колас схінула к мяжы У сумным шаптанні: «Дзе, жнеі мае вы?» I жнеі сышліся. – Направа, налева Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўныя вечна старыя напевы. Спагадная, нудная песня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы, У шэлестах белага коласу нівы. Плыве гэта песня ка мне і заве, I ў сэрцы звініць, як каса у траве: «Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?»
З летніх малюнкаў
Коціцца, ўецца далінкай крыніца,
Б'ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца,
Далей плыве і плюскоча.
Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,
Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца,
Губкамі чэрпнуці хоча.
Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча,
Плюскатам рэчка смяецца у вочы,
Сонейка ўсіх абнімае.
Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчына
Думцы ўсміхаюцца соладка, дзіўна,
Думка іх шчыра вітае...
Зажынкі
Натачы, кавалёк,
Вострым-востра сярпок,
Адпусці, назубі, загартуй;
I ляшчынкі кусок
Адпілуй, кавалёк,
Нову ручку вазьмі дарыхтуй.
Наспяліўся шнурок,
Б'е паклон каласок,
Спаважнеў, пасівеў, шалясціць.
Пойдзе ходам сярпок,
Туды-сюды, скок-скок!
За сяло пабяжыць, пабяжыць.
Страшыў ніўку грамок,
Сухата і дажджок;
Птушка колас ляцела кляваць;
Шлі заломы, урок, —
Не збаяўся хлябок! —
Памажы, божа, толькі зажаць!
Ляжа сноп у снапок,
Стане мэтлік, крыжок,
Не акіне і песня шнурка!
Будзе рад бедачок
Звозіць скарб у тачок, —
Вось яна, з мазалямі рука!
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 1 день назад
40 недель 3 дня назад
1 год 22 недели назад