Алег Салтук
RSS FeedУваходжу ў лета асцярожна...
Уваходжу ў лета асцярожна,
Як да сонных дзетак у пакой.
Над зялёнай чабаровай пожняй
Матылёў разнакалёрны рой.
А над нівай, сонцам абагрэтай,
Млявая смуга ажно рыпіць.
Безнадзейна, роспачліва ў лета
Бедалага кАня просіць піць.
He дае спякота ні глыточка —
Для касцоў запас хавае свой.
Стог стаіць пузаты, нібы бочка,
З бацяном — затычкаю жывой.
Мудра ўсё наўкола і адзіна,
Цішыні даволі і святла.
Ланцужок руплівы мурашыны
Торыць сцежкі да свайго жытла.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 4 дня назад
1 год 22 недели назад