Яўгенія Янішчыц
RSS FeedВось і лета маё на схіле...
Вось і лета маё на схіле, На дарогу ляцяць дзьмухаўцы. I яго затрымаць ты не ў сіле Для мяне. Як з канцамі канцы Зводжу даўнюю ціхую згоду, Што была паміж намі, як міг... Колькі ж тога гаркавага мёду Засталося цяпер па дваіх? Дый сама разумею, што лета Абрываецца тонкая ніць. ...I чыя ж гэта песенька спета? ...I чыя гэта песня звініць?
Замірае лецейка
Прашумеў каршун. Узвіўся сокал. Дыхае расою сенажаць. Замірае лецейка. Высока Зоры прахалодныя звіняць. Ані зыку. Толькі ў лёгкіх кронах Кросны вёсен сцішана рыпяць. I не трэба па лістах зялёных, Па гадах зялёных сумаваць. Па гасцінцы звонкаму, на полю, Дзе гуляе спрытны вецер-буй, Адпускаю душаньку на волю, — Ты яе дарэмна не пільнуй! Ой баюся месц, дзе распанела Глухата, дзе праз мяшчанства тхло — Ні адной слязы не закіпела, Ні адной прыпеўкі не ўзышло.
Апошнiя водгукi
9 недель 23 часа назад
1 год 40 недель назад
2 года 12 недель назад
2 года 14 недель назад
2 года 39 недель назад
4 года 12 недель назад
4 года 12 недель назад
4 года 13 недель назад
4 года 28 недель назад
4 года 40 недель назад