Міхась Стральцоў
RSS FeedНа стозе бусел
Крамяныя грудастыя аблокі
Над пожняю, над лесам коціць дзень.
Жывое джгае порсткі авадзень,
А даль мігціць наміткай-навалокай.
На стозе — бусел макаўкаю лета:
He патрывожу, брат, вазьму правей!
Аднекуль затрашчыць матацыклетка —
I не чутно ўжо коніка ў траве.
Ды ціха зноў. I на душы прыветна.
Я зноўку тут. Благое ўсё міне.
Насустрач ты — гарачае паветра
Густой, дрыготкай хваляй — на мяне.
Скончылася лета
Дзень ціхі, дзень дрымотны, як вада.
Смуглява-залацісты. Цёплы промень
Забавіўся на твары. Так пчала
Апошні раз цалуе памяць кветак.
Скупой журботай дыхае зямля.
Лісток альховы, скурчаны лісток
Спіць у абдымку з мёртваю казюркай
I сонны бляск, і пробліск павуціння,
Вы здагадаліся: то скончылася лета.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 1 день назад
40 недель 3 дня назад
1 год 22 недели назад