Анатоль Вялюгін
RSS FeedЛетнік
Скочыць палахліва
з-пад калёсаў заяц,
забубніць над грывай
у падлеску заедзь.
He трашчы, сарока, —
возчык не паверне:
на лутах шырока
размахнуўся чэрвень.
Люты чмель віецца
над чупрынай русай.
Шлях паўзе пад вецце
ў сеннай пацярусе...
Апаўдні шчаслівы,
пачарнелы, потны
сенакос з абрыву
бухне ў вір дрымотны.
Зарагоча нема,
сонцам паліваны.
Аблачынка з неба
на ручнік сарвана.
Эх, дарога лета,
ціхі крок тумана...
Колькі песень спета
і недаспявана!
Там, дзе ў лузе з любай
мёд пілі чмяліны,
закусілі губы
да крыві каліны.
Луг — стаптаны кветнік
пасівеў, завяўшы:
снег ляціць на летнік
і на песні нашы.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 4 дня назад
1 год 22 недели назад