Уладзімір Марук
RSS FeedЗмена квадры
Вырвуцца з рук хвіліны
і паляцяць да зор.
Здыме ліхтар прад небам
брыдкі свой капялюш.
Месяц звыкла мяняе
свой абрыс і калёр,
Быццам зноў паўтарае
постаці нашых душ.
Зменіцца квадра.
Гэта
лета пайшло на спад.
Мята з паўночы пахне
нібы апошні раз.
Цяжка ўявіць,
што бачыш
часу свайго распад,
Думаючы пры гэтым
пра несканчоны час.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 4 дня назад
1 год 22 недели назад