Мікола Ляшчун
RSS FeedБацьку
Мядовы водар канюшыны
Душу вярэдзіць дап’яна,
Туга па клёкаце бусліным,
Агеньчык з роднага вакна.
І спеў касы на сенажаці
Самотай вее пакрысе,
І прахалода зыбкай гаці
Наўследак купінай трасе.
Ўсхаплюся часам рана-рана
І басанож кудысь брыду,
Бо знікла штось неспадзявана,
Чаго ніколі не знайду.
Купалле
І мы скакалі праз касцёр,
Наіўна веручы дарослым,
Што ў чарах вогненны шацёр,
Хоць ён нам пёк у пяткі босым.
Але падлетнай дзетвары
Ляцеў час позні неўзаметку,
Блукалі ноччу мы ў бары,
Шукалі доўга шчасця кветку.
Ў гушчарнік лезлі напралом,
Нас не палохалі пачвары.
Мы варажылі ўсе тайком,
Нам чары сэрца хвалявалі.
І сёння скачам праз касцёр.
Духмяна ў лузе пахнуць травы.
Купалля вогненны шацёр
Цяпер для нас, нібы забава.
Мары
Дзяцінства маё...
Васількі і рамонкі,
клёкат бусліны,
І кнігаўкі плач,
І крык жураўліны,
І жаўранкі звонкія,
І спеў салаўіны,
І ранішні драч,
І жабы-крыкухі,
Што глушаць балота...
Эх, як мне ахвота
Ў маленства сваё зазірнуць!
Упасці ў абдымкі
Духмянай травіцы,
Зубамі ў антонаўку
Росную ўпіцца,
На пожнішчы ногі
Абдзерці да болю,
Зязюлю ў лесе
Хваёвым гукнуць...
Эх, каб мне ў маленства
Разок зазірнуць!
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 4 дня назад
1 год 22 недели назад