Сяргей Законнікаў
RSS FeedСуніцы
Вясной паляны пачыналі сніцца,
Хацелася туды прыспешыць крок,
Дзе на прыпёку першыя суніцы
Паказваюць ружовенькі бачок.
Выбліскваў хуткі позірк з-пад хусцінкі,
А потым зноў хіліўся да зямлі.
Такія, як зярняткі-залацінкі,
Іскрынкі вабныя ў вачах цвілі.
I сэрца калацілася ўтрапёна,
Калі раптоўна ў маладой цішы
Сыходзіліся з мілагучным звонам
Няпоўныя да верху гладышы...
Хоць дзень яшчэ высокі, як званіца,
I сэрца не растраціла надзей.
А ўсё-ткі тыя першыя суніцы
Былі нашмат за спелых саладзей.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 1 день назад
40 недель 3 дня назад
1 год 22 недели назад