каханне

RSS Feed

Белая лілея

Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
...Белая лілея Ў тваёй руцэ. I ўсё наваколле, Нібы ў малацэ. Ці туман раптоўны Выплыў на палі? Ці забыўся поўню Вечар запаліць?... He, усё не гэта. Нібы напаказ, Спелай думкай Лета Каласіцца ў нас, А на сэрцы завязь Ліпеньскіх надзей. ...Адцвіла лілея На рачной вадзе.adidas

Вішня

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Ад ласкі сонечнай стамлёная, Цяжкая ад зямных шчадрот, Галінка з вішнямі чырвонымі Перахілілася праз плот. Дождж сыпануў, ліпнёвы, цёплы, Гарачы пыл з лістоты змыў, I пасяліўся ў кожнай кроплі Вялікі свет. А з ім — і мы. Гарэлі ягады спакусныя Пудлівым полымем пакут... Як я сачыў за тымі вуснамі, Што цалавалі спелы цуд! Зямля плыла... Куды? Ня ведаю... Гайдаўся неба вечны звон — То гуў вясельнаю бяседаю, То закалыхваў, нібы сон... А лёс — сваёй, чужою воляю — Вузлом завязваўся такім, Што і цяпер расцяць ня здолееш, Хоць мучайся над ім вякі. Ды мне за часу перагонамі Так лёгка ў сэрцы берагчы Галінку з вішнямі чырвонымі На сарамяжлівым плячы. Air Max 95 Flyknit

Везлі сена двое...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Накладзен воз аж да нябёс I рублем добра ўціснуты. Для вараных — пушынка воз, Адно ім толькі свісні ты. Воз — здрыгануўся, крактануў, Паплыў зялёным воблакам... Хлапец дзяўчыну прыгарнуў, Дваім наверсе добра так! На небе копы хтось растрос, Як луг, яно аздоблена... Дарога ж — скрозь паміж бяроз, Дарога ўся ў калдобінах. I воз — набок раптоўна тут. Эх, што за ліха стрэслася!.. Бяроза, ўскубшы сена жмут, Ад смеху аж затрэслася.adidas