Леанід Якубовіч
RSS FeedПайду я ў сонечнае лета...
Пайду я ў сонечнае лета,
Нап'юся хмельнага настою, —
Настою сонца з цёплым ветрам,
З травой духмянай лугавою.
Пайду, паслухаю далёкі
Званок срабрысты жаўруковы,
I шэпт сухі ў зеніце спёкі,
I спеў лагодны раўчуковы.
Убачу вочы ў бліскавіцах,
У залатых іскрынках смеху.
Між верб, расплеценых і ніцых,
Знайду рассыпанае рэха.
...Іду я ў сонечнае лета, —
К стагам пад хусткай снегавою,
К стагам, прапахлым цёплым ветрам,
Расой крамянай лугавою.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 2 дня назад
40 недель 4 дня назад
1 год 22 недели назад