Віктар Гардзей
RSS FeedХуткая дапамога
А сонца зноў перабаршчыла:
У нейкай злосці дзён нямала
He проста грэла і свяціла —
Мартэнам вогненным палала.
Аўсы, вусатыя ячмені
Без вільгаці марнелі, смяглі,
Дажджу прасілі на каленях —
Пажыць на гэтым свеце праглі.
I ў поўдзень паплылі хмурынкі,
А потым — бліскавіцы, грукат.
Упалі першыя дажджынкі
Зямлі ў працягнутыя рукі.
Як пешаходы, саступаюць
Трывожна воблачкі з дарогі:
Спяшае хмара дажджавая
Машынай хуткай дапамогі.
Апошнiя водгукi
2 недели 3 дня назад
10 недель 6 дней назад
10 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
22 недели 1 день назад
40 недель 3 дня назад
1 год 22 недели назад