дождж
RSS FeedІзноўку гром на лес, на голы...
Ізноўку гром на лес, на голы,
I хмурацца сябры мае:
У сэрцы нейкі даўні голас
Сігнал трывожны падае.
Нябёсы грозяць нам патопам,
Грамы раз’юшаныя б’юць.
Галіны прыпяцкіх прытокаў
Сябе ў маланках пазнаюць.
Ды верыцца: не пакалеча
Сады, палі дачасны гром.
А бесклапотная малеча
Шумліва цешыцца дажджом.
Размыты цёплыя дарожкі,
Далёка ў лесе гром асеў.
I асцярожна басаножкі
Дзяўчына босая пясе.
Вось ужо й скончыўся лівень!..
Вось ужо й скончыўся лівень!..
А ліст кляновы лісту
перадае ўсё кроплі.
Дождж і мары
Прабіваюць дажджынкі травень,
хмары з сумам павіслі ў небе,
сціхлы вецер у лесе драмае —
толькі дождж дорыць шчасце глебе:
напявае ціхусенька песню,
сцеле водар духмяна-гаркавы...
Для таго, каб пісаліся вершы,
што патрэбна мне?..
Дождж і мары.
Апошнiя водгукi
6 лет 6 дней назад
7 лет 31 неделя назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 5 недель назад
8 лет 31 неделя назад
10 лет 4 недели назад
10 лет 4 недели назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 20 недель назад
10 лет 32 недели назад