Ганна Дубовік
RSS FeedЛетні дождж
Летні дождж — за акном, на двары...
Нараджаюцца кроплі ўгары,
на далоні ляцяць, пырскі сыплюць,
сонца промні пасля кроплі вып'юць.
I вясёлка ў нябёсах заззяе,
салавей зазвініць-заспявае,
заспявае і сціхне. Уранні
пасля сну сонца велічна ўстане,
афарбуюцца чырванню хмары,
панясуць за сабой мае мары...
Гэта — потым. А зараз квяціста —
бы ўпусціў сам пан Бог маністы.
Мара ў небе іскрыцца, іграе —
бы купальская зёлка начная.
Навальніца
Апошні пробліск. Неба гасне,
вось ужо зорачка ўзнялася,
туман паўзе ад рэчкі шпарка,
трава расою ўжо ўзялася.
А ноч пакрыла чорнай хусткай
палі, азёры ды рачулкі,
і з хмары, што ўзляцела хутка,
грымоты сыплюць пошчак гулкі.
Маланка бліскае ў аконца
і асвятляе наваколле —
здаецца, гэта промень сонца...
Дрыжыць разбуджанае голле.
Ну, а пасля спакойным ранкам
шуміць пад ліпамі крыніца.
Дзе ж, як не ў краіне партызанскай.
такая будзе навальніца?
Апошнiя водгукi
4 года 14 недель назад
5 лет 45 недель назад
6 лет 17 недель назад
6 лет 19 недель назад
6 лет 44 недели назад
8 лет 18 недель назад
8 лет 18 недель назад
8 лет 19 недель назад
8 лет 34 недели назад
8 лет 46 недель назад