Ліпеньскім ранкам
RSS FeedМядовы водар яблынь, сена
З маленства сэрца ахмяліў,
Таму так хочацца, напэўна,
Мне першы адкусіць наліў.
Чароўнай сілаю натоліць,
І я адчую ўсё паўней –
З зямлёю сэрца загамоніць,
А гэта мне за ўсё важней.
Хоць ставяць класіку не ў моду,
Што патураем прастаце, --
Злаўлю губамі асалоду
На росным, ягадным кусце.
У гэтай слодычы – вяршыня.
Спазнаў я гэта усёй душой.
Я нахілюся да вяргіні --
І -- ў вір пачуццяў з галавой.
Апошнiя водгукi
7 лет 21 неделя назад
9 лет 5 дней назад
9 лет 25 недель назад
9 лет 26 недель назад
9 лет 52 недели назад
11 лет 25 недель назад
11 лет 25 недель назад
11 лет 26 недель назад
11 лет 41 неделя назад
12 лет 1 неделя назад