Жніво
RSS FeedНаспелая постаць шчаслівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы, Ссівелы ўжо колас схінула к мяжы У сумным шаптанні: «Дзе, жнеі мае вы?» I жнеі сышліся. – Направа, налева Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўныя вечна старыя напевы. Спагадная, нудная песня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы, У шэлестах белага коласу нівы. Плыве гэта песня ка мне і заве, I ў сэрцы звініць, як каса у траве: «Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?»
Апошнiя водгукi
6 дней 16 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад