У жніўні збяруся ў поле...
RSS FeedУ жніўні збяруся ў поле,
там жытні загон вятрыска
кідае мне ў твар прыбоем,
узняўшы зярнятаў пырскі.
З узмежжа, нібы з парога,
я крыкну насустрач хвалям:
– Вазьміце маю трывогу,
што сэрца няшчадна паліць.
А потым, калі паспею,
услед ім шапну з мальбою:
– Вярніце ў душу надзею,
счарнела душа журбою.
Апошнiя водгукi
6 дней 13 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад