Сярэдзіна раскошлівага лета...
RSS FeedСярэдзіна раскошлівага лета,
Цяніста ў садзе, лапушыста, ройна,
Цвіце баркун драбнюткім белым цветам,
Гусцей, чым мята, арамат лье тройнік.
Прыпарыць, пагрыміць і зноўку парыць.
Дажджы шчыруюць бульбе, агародам.
На ўзлессе выбег баравік паджары
Пабудкаю ўсяму грыбному роду.
Самой зямлі — маўклівай парадзіхі —
He згледзіць зрок: гурок, гарох, фасоля
I хмель чало ёй захілілі ціха
Пад ветрыкам, што дахне жытам з поля.
Жніво праз тыдзень, два. Наліты колас,
Зямлі на грудзі лёгшы амулетам,
Вусаты, мяккі, рук, грудзей не коле...
Сярэдзіна раскошлівага лета.
Апошнiя водгукi
6 дней 16 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад