Сталасць сакральнага свету...
RSS FeedСталасць сакральнага свету
Стоена спальвала словы.
Плакалі мроі-фантаны,
Боль узыходзіў палынам.
Вострым нажом успамінаў
Сэрца мне раніў каханы,
І станавіўся барвовым
Фон за маім сілуэтам.
З келіха даўкага лета
Час выпіў больш за палову.
Розум, тугой узараны,
Трызніў аб цёмнай даліне.
З горкай атруты змяінай
Быў адвячорак сатканы.
Смерць з нараджэннем чарговым
Блыталі думкі паэта…
Апошнiя водгукi
5 лет 51 неделя назад
7 лет 30 недель назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 29 недель назад
10 лет 3 недели назад
10 лет 3 недели назад
10 лет 4 недели назад
10 лет 19 недель назад
10 лет 31 неделя назад