Маланкі неба пакрамсалі...
RSS FeedМаланкі неба пакрамсалі,
Зарніцы ціха адгулі,
I там, дзе воблакі звісалі,
Блакіт, як неба, на зямлі.
Пасля дажджу на луг, на поплаў
Праменняў хлыне вадаспад,
I пад смугой вячэрняй, цёплай
Пяшчотна млее далягляд.
Палеткі дыхаюць, як дзеці.
I я шчасліва ім-кажу:
— Спачніце. Заўтра на дасвецці
Я вас абдымкам разбуджу.
Апошнiя водгукi
6 дней 15 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад