Купаліся русалкі...
RSS FeedКупаліся русалкі
На Русальным тыдні,
Гайдаліся на гнуткіх
Бярозавых галінах.
Шаптаў ім ціха ветрык
Пры месячка сьвятле:
"Прыгожыя, вясёлыя,
Што аж душа пяе..."
Ім лашчыў вецер грудзі,
Браў за танюткі стан,
А грэшныя іх гульні
Хаваў сівы туман.
А ранкам промні сонца
Усыпалі зямлю –
І зьнік туман, і зьнікла ўсё –
Ці праўда? Ці падман?
Апошнiя водгукi
6 дней 14 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад