Дзень
На водары фарбаў настоены,
Звініць збажыновай песняю
Жаўрука...
Сіней за крыніцы веснія
Глядзіць вачыма няўтольнымі
Васілька.
Зязюльчыным клічам
Хвіліны лічыць.
Гукае. Шукае. Чакае.
Вечар
Калі язмін захмеліць галаву
I крокі басанога даплывуць —
Спатканне.
Калі ад неспадзеўкі веташок
На дыбачках за аблачынкі шоўк –
Спатканне.
Навыперадкі загуменнем,
Асвечаныя па калені, —
Да рання.
Ноч
Зор не злічыць без цвыркуна —
Яна.
Жаданняў чуйная струна —
Яна.
I шэпт, і шолах.
Цішыня.
I здзіў, і сполах,
Цеплыня.
Неўтаймаванасць давідна —
Яна.
Раніца
Калі яна на зыходзе блукання поўні,
Шпакоўня прэлюдыяй свет напоўніць —
Прачнецца;
У пуховую коўдру туману,
Стомленая, аддана
Ноч акунецца,
Ад шэпту твайго аглухну
На мяккім кіліме лугу:
У Сташанах ранак,
На наша вяселле званы,
Віном крамяным
Пральецца.
Апошнiя водгукi
6 дней 15 часов назад
14 недель 4 дня назад
23 недели 1 день назад
33 недели 3 дня назад
34 недели 3 дня назад
1 год 4 дня назад
1 год 35 недель назад